У 2019 годзе мы заклалі грунт для актыўнасцяў Twin City Lab.
Мы стартавалі з Twin City BarCamp у Мінску, дзе падзяляліся перадавым досведам, развівалі новыя фарматы, выбудоўвалі і ацанялі агульную карціну братанніцтва гарадоў. У нашым лічбавым інструментарыі (Toolbox) мы збіраем інавацыйныя праекты, кіраўніцтвы і рады па іх правядзенні.
У 2021 Twin City Lab працягвае сваю працу. Таму мы падалі заяву на працяг фінансавання. Ізноў жа, наша асноўнае заданне – падтрымка і адукаванне гарадоў-братаннікаў шляхам правядзення семінараў-інкубатараў і семінараў для распрацоўнікаў, і аналізу патэнцыялу. Але мы таксама стварылі нашу новую Акадэмію TCL, больш журналісцкі праект пад назвай TCL Stories і, вядома ж, наш TCL BarCamp.
Аб праекце
Twin City Lab з’яўляецца праектам арганізацыі Brain and Bridges (Берлін) і арганізацый-партнёраў
гэта міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая базуецца ў Германіі і займаецца пытаннямі супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю. Для праекта Twin City Brains & Bridges супрацоўнічае з рознымі партнёрамі і аднадумцамі. Мы мяркуем, што сучаснае гарадское партнёрства мае патрэбу ў стымулах і рашэннях, якія выходзяць за рамкі традыцыйнай практыкі.
NKI – Новая культурная ініцыятыва – наша апора ў Мінску: партнёр, які будзе падтрымліваць нас у рашэнні штодзённых задач, аказваючы кансультацыйную, лагістычную і сеткавую падтрымку.
NKI аддае вялікую ўвагу падтрымцы беларускага культурнага асяроддзя, а таксама культурнаму абмену на міжнародным узроўні.
Policult – установа, якая базуецца ў Берліне, добра вядомая альтэрнатыўнымі фарматамі мерапрыемстваў кшталту BarCamp і падтрымкай грамадскіх рухаў у галінах камунікацыі, адукацыі, навукі і тэхналогіі.
__
Праект фінансуецца пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі.
Каманда
Мы з’яўляемся групай энтузіястаў, якія імкнуцца прасоўваць міжкультурны абмен і развіццё гарадоў.
Ядро каманды:
Gregor Büning
Кіраўнік лабараторыі, арганізатар калектыўнага ўзаемадзеяння і энтузіяст грамадзянскай супольнасці
–
«Прэч з пракладзенай дарогі!»
Björn Müller-Bohlen
Канцэптуаліст і Настаўнік да глыбіні душы
–
«Да ўзлёту гатовы?»
Olga Kuznetsova
Connector and researcher, diving deep.
–
“Small is beautiful”
Ivan Makarov
Coordinator making magic happen in Russia
–
“Because why not.“